Такое рашэнне ўтрымліваецца ў законе № 285-З, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам і апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Рэклама, якая ўтрымлівае найменне тавару, найменне арганізацыі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку грамадзяніна, таварны знак або знак абслугоўвання, выяву тавару або яго спажывецкай упакоўкі, тоесныя або падобныя да ступені змяшэння з найменнем алкагольных напояў, таварным знакам, які выкарыстоўваецца для абазначэння наймення алкагольных напояў, або выявай алкагольных напояў або іх спажывецкай упакоўкі, не дапускаецца ў месцах, у якіх у адпаведнасці з гэтым законам і актамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь забараняецца размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы алкагольных напояў, а таксама пры арганізацыі і правядзенні культурных, адукацыйных, спартыўных і іншых гуманітарных мерапрыемстваў", — гаворыцца ў дакуменце. Аналагічная забарона дзейнічае і для тытунёвых вырабаў.
Пры гэтым закон дазваляе "выяву тавару або яго спажывецкай упакоўкі, тоесную або падобную да ступені змяшэння з выявай алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў або іх спажывецкай упакоўкі" ў сацыяльнай рэкламе.
Як паведаміла 28 кастрычніка 2014 года намеснік міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч на адкрыцці першай міжнароднай выставы рэкламнай індустрыі "Мятны лев", закон быў прыняты пасля таго, як прадстаўнікі бізнесу "пачалі актыўна выводзіць алкагольныя і тытунёвыя брэнды пад выглядам брэндаў пітной вады, святочных агенцтваў, мыла і гэтак далей".
"Паправак магло б і не быць, каб б была асацыяцыя вытворцаў, і яна вырашыла добраахвотна адмовіцца ад парасоністых брэндаў. Мы рабілі спробы сабраць вытворцаў алкагольных брэндаў, каб яны адмовіліся ад такой рэкламы. Але гэтага не адбылося", — расказала Наркевіч.
Яна лічыць, што папраўкі ў закон аб рэкламе — "крок прадуманы, своечасовы і ён прынясе карысць для краіны".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2015
Мінск, 14 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/746/31932
Текущая дата: 25.12.2024