Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня Незалежнасці павіншаваў суайчыннікаў са святам



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята па праву з`яўляецца самым дарагім у жыцці нашага народа, выклікае найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе дастойную будучыню", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У пасляваенныя гады, нягледзячы на вялікія людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і нягоды, з руін і попелу была адноўлена народная гаспадарка, гаворыцца ў віншаванні. "За гістарычна кароткі тэрмін Беларусь зрабіла магутны рывок у сваім развіцці, ажыццявіўшы мару многіх пакаленняў аб стварэнні суверэннай і незалежнай дзяржавы, - адзначыў Прэзідэнт. - У аснове нашых дасягненняў - мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларускага народа".

"Галоўная задача для нас сёння - годна пранесці і перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Незалежнасці

Паважаныя суайчыннікі! 

Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гэта свята па праву з`яўляецца самым дарагім у жыцці нашага народа, выклікае найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе дастойную будучыню.

У пасляваенныя гады, нягледзячы на вялікія людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і нягоды, з руін і попелу была адноўлена народная гаспадарка. За гістарычна кароткі тэрмін Беларусь зрабіла магутны рывок у сваім развіцці, ажыццявіўшы мару многіх пакаленняў аб стварэнні суверэннай і незалежнай дзяржавы.

У аснове нашых дасягненняў - мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларускага народа.

Галоўная задача для нас сёння - годна пранесці і перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі.

Шчыра жадаю вам шчасця, здароўя, поспехаў і новых працоўных здзяйсненняў на карысць Айчыны!

Аляксандр Лукашэнка.

2 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/747/31803
Текущая дата: 26.12.2024