Белорусский портал в Казахстане

Каля манумента Перамогі ў Мінску адбылася цырымонія ўскладання вянкоў



Удзельнічалі ў цырымоніі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў, кіраўніцтва Нацыянальнага сходу, Адміністрацыі прэзідэнта і іншых дзяржорганаў, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, святары, дыпламаты.

Пасля ўскладання вянкоў удзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. У цішыні прагучала 20 удараў метраному. Пасля выканання Дзяржаўнага гімна па плошчы ўрачыстым маршам прайшла зводная рота і аркестр ганаровай варты ваеннай камендатуры Узброеных сіл.

Затым Лукашэнка пагутарыў з кіраўнікамі дыпламатычных місій і ветэранамі. "Наш дагавор вы памятаеце: як мага даўжэй жыць. Нам вы вельмі патрэбныя", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

БелаПАН
Мінск, 3 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/747/31812
Текущая дата: 25.12.2024