Аб гэтым 26 чэрвеня заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на Рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.
Кіраўнік дзяржавы заклікаў маладых людзей звязваць сваю будучыню з Беларуссю. "Гэта я гавару, не таму што я Прэзідэнт. Гэта ваша зямля. Тут, на гэтай зямлі, вы заўсёды будзеце патрэбны. Вы тут будзеце дома. Вы тут будзеце гаспадарамі. Вашы веды, навыкі і ініцыятыва абавязкова знойдуць прымяненне. Любіце сваю краіну, працуйце ёй на карысць. Вы зможаце не толькі дасягнуць матэрыяльнага дастатку, але і заслужыць павагу сваіх землякоў - а гэта важней за грошы", - даў наказ Аляксандр Лукашэнка.
"Вы, маладыя, у адказе за нашу Беларусь. Яе дабрабыт, стабільнасць, мірнае існаванне - з сённяшняга дня ў вашых руках", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да выпускнікоў.
Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі народ зможа з упэўненасцю глядзець у будучыню, калі моладзь будзе імкнуцца ствараць і быць на сваёй зямлі гаспадарамі, разумець і цаніць прыгажосць і дабро. Важна, каб маладыя людзі паважалі мудрыя традыцыі, завешчаныя продкамі, і стараліся пакінуць пасля сябе як мага больш добрага для будучых пакаленняў, дадаў Аляксандр Лукашэнка.
26 чэрвеня 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
26 чэрвеня 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/748/31715
Текущая дата: 25.12.2024