Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Гэтае рашэнне прынятае "з мэтай павышэння якасці паслуг, што аказваюцца пасажырам, і пашырэння магчымасцяў набыцця праязных дакументаў на чыгуначны транспарт".
Магчымасць прадаваць білеты на цягнікі могуць атрымаць пабочныя арганізацыі — юрыдычныя асобы (рэзідэнты Рэспублікі Беларусь). На БЧ ужо распрацаваны і зацверджаны парадак заключэння дагавора аб афармленні праязных дакументаў (білетаў), які будзе ўведзены ў дзеянне 1 ліпеня гэтага года.
Беларуская чыгунка запрашае да супрацоўніцтва ўсе арганізацыі, зацікаўленыя ў рэалізацыі праязных дакументаў на чыгуначны транспарт. Каб пачаць продаж білетаў, неабходна заключыць з БЧ адпаведны дагавор.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 чэрвеня 2015
Мінск, 29 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/748/31764
Текущая дата: 25.12.2024