Белорусский портал в Казахстане

Гарадскі кірмаш вакансій пройдзе ў Мінску 23 лістапада



У Мінску 23 лістапада пройдзе гарадскі кірмаш вакансій «Праца шукае вас», паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Жадаючых азнаёміцца з варыянтамі працаўладкавання запрашаюць у культурна-спартыўны цэнтр Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі (вул.Чкалава, 7) з 10.00 да 13.00. Суіскальнікі змогуць пагутарыць з патэнцыйным наймальнікам, азнаёміцца ў прадстаўнікоў кадравых службаў з інфармацыяй аб прадпрыемстве, вакансіях, умовах працы і аплаты. Спецыялісты службы занятасці пракансультуюць па пытаннях працаўладкавання, навучання, рэгістрацыі грамадзян у якасці беспрацоўных, прадастаўлення субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Наймальнікі, зацікаўленыя ў новых работніках, павінны да 20 лістапада падаць свае заяўкі.

Звязда, 10 лістапада 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/75/71427
Текущая дата: 18.11.2024