Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 11 лістапада 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста пятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 50 дзён.

У гэты дзень скончылася Першая сусветная вайна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 лістапада

У 1918 годзе завяршылася Першая сусветная вайна.
У 1992 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ватыканам.

Хто нарадзіўся 11 лістапада

1955 год: Галіна Тычка, беларуская літаратуразнаўца.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Фёдар Дастаеўскі і амерыканская актрыса Дэмі Мур.

11 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Анастасіі Рымскай і Аўраамія Растоўскага. У народзе святых называлі Аўрам і Настасся. Казалі: "Настуся пачынае стрыгчы авечак". Настасся лічылася заступніцай авечак, а Аўрам – аўчароў, 11 лістапада было святам пастухоў.

З авечай воўны рабілі валёнкі, коўдры, шапкі і рукавіцы, са скуры шылі кажухі. З авечага малака рабілі сыр. У гэты дзень авец стрыглі. Перад тым, як стрыгчы, трэба было ўкласці ў нажніцы кавалачак воўны, каб абараніць жывёлу ад злых духаў.

Калі 11 лістапада аблокі нізкія, хутка пахаладае. Калі ўначы была шэрань, днём снег не пойдзе.

Sputnik, 11 лістапада 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/75/71432
Текущая дата: 18.11.2024