Паветранае судна набытае авіякампаніяй у аператыўны лізінг на пяць гадоў згодна з кантрактам з лізінгавай кампаніяй ALC.
Як зазначылі ў прэс-службе "Белавія", набыццё суднаў гэтага тыпу дае магчымасць авіякампаніі развіваць перавозкі як на рэгулярных, так і на чартарных напрамках. "Белавія" зможа асвойваць новыя рынкі. Дзякуючы наяўнасці ў флоце авіякампаніі самалётаў павялічанай далёкасці палёту стане магчыма адкрыццё рэгулярных авіязносінаў паміж Мінскам і Алматы 29 красавіка 2015 года.
"Да пачатку адпускнога сезона ў наш флот паступіў другі Boeing 737-800NG. У летнім сезоне мы плануем выкарыстаць гэтыя самалёты на найбольш запатрабаваных у летні перыяд рэгулярных маршрутах: Барселона, Ларнака, Мілан, Рым і іншыя. Гэтыя судны даюць магчымасць выконваць рэгулярны рэйс у Алматы (Казахстан) і чартарную праграму ў Агадзір (Марока). Апрача палётаў у Марока мы плануем выконваць чартарныя рэйсы ў Анталію, Ізмір, Салонікі і іншыя запатрабаваныя курорты на Boeing 737-800NG", — расказаў генеральны дырэктар ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў.
23 студзеня 2015 года ў флот "Белавія" прыбыў першы Boeing 737-800NG, набыты ў аператыўны лізінг на шэсць гадоў. Самалёт ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў найбольш аддаленыя пункты рэгулярнай маршрутнай сетцы (Астана, Ашхабад, Тэль-Авів).
Другі Boeing 737-800NG таксама прызначаны для перавозкі 189 пасажыраў у эканамічным класе абслугоўвання. Наяўнасць у флоце больш умяшчальных Boeing 737-800NG дасць магчымасць авіякампаніі аператыўна рэагаваць на павелічэнне попыту на авіяперавозкі, зазначылі ў авіякампаніі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2015
Мінск, 23 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/750/30713
Текущая дата: 06.11.2024