Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка 21 красавіка зніжае кошт праезду цягніком № 801/802 Мінск — Вільнюс на 15%



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе чыгункі.

"Мэтай гэтага маркетынгавага кроку з`яўляецца развіццё транспартных сувязяў паміж Беларуссю і Літвой, павышэнне канкурэнтаздольнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак у зносінах паміж сталіцамі дзвюх дзяржаў", — адзначыла прэс-служба. 

У склад цягніка № 801/802 Мінск — Вільнюс уключаны вагоны з месцамі для сядзення, кошт праезду ў якіх з 21 красавіка будзе складаць ад 180 тыс. рублёў. 

Продаж білетаў па новых цэнах будзе адкрыты 21 красавіка. 

Нагадаем, цягнік міжнародных ліній беларускага фарміравання № 801/802 Мінск — Вільнюс курсіруе па суботах і нядзелях. Час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі — 9.45. Назад састаў адпраўляецца з Вільнюса ў 21.00.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/751/30576
Текущая дата: 06.11.2024