Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг.
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі даў даручэнне ўсім суб`ектам гаспадарання Мінска, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы грамадскага харчавання, забяспечыць у сваіх аб`ектах (за выключэннем тых, што спецыялізуюцца на прыгатаванні страў нацыянальных кухань іншых народаў) абавязковую наяўнасць у меню старонкі страў беларускай нацыянальнай кухні.
Як адзначылі ва ўпраўленні, гэтае рашэнне прынятае "ў мэтах павышэння якасці абслугоўвання насельніцтва і гасцей сталіцы, папулярызацыі беларускай нацыянальнай кухні, захавання традыцый паўнацэннага гарачага харчавання."
Адначасова Мінгарвыканкам выйшаў з хадайніцтвам перад Міністэрствам гандлю Беларусі аб замацаванні гэтай ініцыятывы на заканадаўчым узроўні.
Як паведамлялася раней, з 8 па 14 чэрвеня ў Мінску праходзіць тыдзень беларускай кухні. У мерапрыемстве ўдзельнічае прыкладна 100 аб`ектаў грамадскага харчавання.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2015
Мінск, 9 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/753/31381
Текущая дата: 26.12.2024