Белорусский портал в Казахстане

Беларускія дэсантнікі застаюцца на дзяржграніцы ў Гомельскай вобласці



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У Беларусі прадаўжаецца праверка сістэмы ўзмацнення аховы дзяржграніцы, а таксама тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці.

"Асабовы склад падраздзяленняў 38-й і 103-й гвардзейскіх асобных мабільных брыгад сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл прадаўжае выконваць сумесныя задачы з органамі пагранічнай службы, несучы службу на каменданцкіх пастах і дзеяннях у разведвальна-пошукавых групах", - растлумачылі ў абаронным ведамстве.

Таксама ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці асабовы склад штаба раёна тэрытарыяльнай абароны выконвае практыкаванне вучэбнай стральбы са штатнай зброі, у кіданні ручных гранат.

"Ваеннаабавязаныя асобнай стралковай роты пачалі вывучэнне тэарэтычных і практычных пытанняў па прадметах баявой падрыхтоўкі", - дадалі ў міністэрстве.

Праверка праводзіцца з 2 чэрвеня па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. У поўную баявую гатоўнасць прыведезны дзве мабільныя роты 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, якія зрабілі марш у раён прызначэння ў Гомельскай вобласці. Яны былі перададзены ў распараджэнне Дзяржаўнага пагранічнага камітэта для выканання задач па ўзмацненні аховы ўчастка дзяржаўнай граніцы. Таксама задзейнічана і падраздзяленне 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады.

9 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/753/31405
Текущая дата: 26.12.2024