Белорусский портал в Казахстане

Больш як 2 тыс. даменных імён будзе выстаўлена на этап аўкцыёнаў у кірылічнай даменнай зоне



Пра гэта паведаміў дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў.

"Другі этап прыярытэтнай рэгістрацыі ў нацыянальнай даменнай зоне .бел пачынаецца 2 чэрвеня. На гэтым этапе пройдзе серыя дабрачынных аўкцыёнаў, на якія будзе выстаўлена больш як 2 тыс. даменных імён. Пры гэтым пакупнікі могуць прапаноўваць і свае варыянты для таргоў", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Сяргея Павалішава, стартавая цана лота складзе Br450 тыс., крок - Br50 тыс. "Сярод даменных імён, якія будуць прапанаваны на аўкцыёне, ёсць такія рускамоўныя варыянты, як бесплатно.бел, блондинки.бел, дети.бел. Ёсць і беларускамоўныя даменныя імёны - вiза.бел, вопратка.бел, гатэль.бел", - расказаў ён.

Грошы, атрыманыя на аўкцыёне, пойдуць на дабрачыннасць (за выключэннем кошту рэгістрацыі даменнага імя).

20 верасня 2014 года міжнародная некамерцыйная арганізацыя ICANN, якая рэгулюе пытанні, звязаныя з даменнымі імёнамі, IP-адрасамі і іншымі аспектамі функцыянавання сеткі інтэрнэт, выдзеліла Беларусі дамен .бел. Прыярытэтная рэгістрацыя даменаў у зоне .бел пачалася 1 сакавіка і прадоўжыцца да 1 кастрычніка 2015 года, пасля чаго пачнецца этап свабоднай рэгістрацыі.

1 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/755/31210
Текущая дата: 26.12.2024