У Менску прайшла прэзэнтацыя ўнікальнай кнігі пісьменьніка Ўладзімера Арлова. Выданьне «Patria Aeterna» адметнае тым што яно выйшла на беларускай лацінцы.
Пасьля кнігі прозы Ўладзімера Арлова на лацінцы зьявяцца іншыя выданьні, а таксама падручнік беларускай лацінкі.
У інтэрвію пісьменьнік Уладзімер Арлоў растлумачыў, чаму ён выпусьціў сваю новую кнігу «Patria Aeterna» на лацінцы:
У інтэрвію пісьменьнік Уладзімер Арлоў растлумачыў, чаму ён выпусьціў сваю новую кнігу «Patria Aeterna» на лацінцы:
«Ідэя выданьня гэтай кнігі належала вядомаму менскаму выдаўцу Аляксею Вараксіну. Мы разам вырашылі такім чынам падтрымаць даўнюю шматвяковую традыцыю беларускай лацінкі. Як вядома, на лацінцы дайшла да нас істотная для беларускай гістарыяграфіі Хроніка Быхаўца, на лацінцы быў напісаны вядомы помнік беларускай літаратуры — „Ліст да Абуховіча“. На лацінцы, як вядома, пісалі і выдавалі свае кнігі стваральнікі новай беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Ян Баршчэўскі, на лацінцы выйшлі першыя кнігі нашых клясыкаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, „Наша Ніва“ некалькі гадоў выходзіла на лацінцы паралельна з кірылічным накладам. Лацінкай час ад часу карыстаюцца і сучасныя аўтары. Я лічу, што беларускую лацінку павінен ведаць кожны адукаваны беларус».
Апроч таго, адзначае Арлоў, ведаючы лацінку, можна шмат чаго прачытаць і зразумець на мовах славянскіх краін, якія карыстаюцца лацінскім шрыфтам.
У кнігу «Patria Aeterna» ўвайшлі тры апавяданьні Ўладзімера Арлова.
«Гэта невялікае кішэннае эксклюзіўнае выданьне, яго склалі тры гістарычныя апавяданьні: „Тры мужы спадарыні Дамінікі“, „Каханак яе вялікасьці“ і „Пяць мужчын у лесьнічоўцы“.
Апавяданьні гэтыя аб’яднаныя ня проста гістарычнай тэмай, яны аб’яднаныя, я б сказаў, трыма агульнымі матывамі: найперш, пра што кажа і назва ўсёй кніжкі, гэта матывы трапяткога стаўленьня да Айчыны, затым, як гэта адзначаюць літаратуразнаўцы, тут выразна гучаць матывы каханьня і эротыкі, і трэці матыў — гэта стасункі радзімы нашых продкаў з усходняй суседкай. У першым апавяданьні падзеі адбываюцца ў часы Інфлянцкай вайны, калі войскі Стэфана Баторыя вызвалялі Полацак ад маскоўскіх захопнікаў, у другім апавяданьні падзеі адбываюцца ў Полацку ў 1780 годзе, калі туды прыехала аглядаць захопленыя ўсходнебеларускія землі расейская імпэратрыца Кацярына II, у трэцім апавяданьні падзеі адбываюцца ў 1863 годзе — гэтая дата гаворыць сама за сябе», — кажа ён.

Бліжэйшымі днямі кнігу ўжо можна будзе набыць у кнігарні «Логвінаў», «Акадэмкнізе» і іншых менскіх кнігарнях, а таксама ў незалежных распаўсюднікаў.
Паводле слоў Арлова, «натхнёны» выдавец Аляксей Вараксін зьбіраецца выдаць яшчэ адну мастацкую кнігу лацінкай, а таксама — падручнік беларускай лацінкі.
1 чэрвеня ў Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі пісьменьніка Ўладзімера Арлова «Patria Aeterna» на беларускай лацінцы. У новай кнізе прадстаўленая проза Ўладзімера Арлова, якая раней ужо друкавалася кірыліцай. Назва кнігі перакладаецца з лацінскай мовы як «Радзіма вечная».
Прэзэнтацыя адбылася ў межах заключных заняткаў курсаў «Мова нанова».
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/755/31223
Текущая дата: 26.12.2024