Пра гэта паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
У межах сумеснага праекта ЕС/ПРААН "АМБЕЛ" адбыўся чатырохдзённы адукацыйны візіт беларускіх памежнікаў, прадстаўнікоў партнёраў праекта і грамадскіх арганізацый у Мадрыд.
Асноўнай мэтай мерапрыемства было вывучэнне еўрапейскага вопыту ў пытаннях выяўлення ўразлівых груп мігрантаў, аказання дапамогі, прадухілення і рэагавання на выпадкі гандлю людзьмі, сексуальнага і гендарнага насілля. Асаблівы акцэнт рабіўся на вывучэнне пытанняў супрацоўніцтва дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.
Удзельнікі мерапрыемства наведалі ў Мардыдзе ўстановы УВКБ ААН, МАМ, Міністэрства занятасці і сацыяльнага страхавання, Цэнтр прыняцця бежанцаў, Чырвоны Крыж, Урадавую дэлегацыю па барацьбе з гендарным насіллем, дэпартамент паліцыі па барацьбе з нелегальнымі мігрантамі і падробленымі дакументамі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 чэрвеня 2015
Мінск, 4 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/755/31342
Текущая дата: 26.12.2024