Аб гэтым 24 саквіка заявіў міністр гандлю Валянцін Чаканаў.
Міністр падкрэсліў, што беларусы па-ранейшаму будуць мець магчымасць рабіць пакупкі ў замежных інтэрнэт-магазінах. "Гэты канал будзе працаваць і далей, але тут трэба прымаць некаторыя нарматыўныя прававыя акты, каб гэты гандаль быў упарадкаваны", - сказаў Валянцін Чаканаў. "Мы па гэтым шляху ідзём, і ўжо некаторыя пытанні ў гэтым напрамку вырашылі", - дадаў ён.
Валянцін Чаканаў адзначыў, што замежныя інтэрнэт-магазіны забіраюць частку абароту ў айчынных вытворцаў. Для таго каб канкурыраваць на роўных, беларускаму легпраму трэба не толькі вырабляць якасную і даступную прадукцыю, але і ўдасканальваць метады продажу. Як паказвае вопыт, карыстаецца попытам айчынны легпрам у спецыялізаваных аддзелах у гандлёвых сетках.
Добра зарэкамендавалі сябе стокавыя продажы. Мінгандаль мае намер пашыраць работу па гэтых і іншых напрамках, каб садзейнічаць росту попыту на тавары беларускай лёгкай прамысловасці.
24 сакавіка 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
Добра зарэкамендавалі сябе стокавыя продажы. Мінгандаль мае намер пашыраць работу па гэтых і іншых напрамках, каб садзейнічаць росту попыту на тавары беларускай лёгкай прамысловасці.
24 сакавіка 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/756/30205
Текущая дата: 06.11.2024