Белорусский портал в Казахстане

Пры здачы ў кароткачасовы наём жылых памяшканняў уведзена абмежаванне — не менш як 6 кв. метраў на чалавека



Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 446 ад 26 мая.

Як паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, "уводзіцца абмежаванне на даванне жылога памяшкання для кароткатэрміновага пражывання ў межах 6 кв. метраў жылой плошчы на аднаго чалавека для асоб, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю па здачы ў наём кватэр". "Такое абмежаванне прадугледжана ў мэтах выключэння выпадкаў давання жылых памяшканняў для кароткатэрміновага пражывання, якія фактычна носяць прыкметы аказання гасцінічных паслуг, у тым ліку і хостэлаў, паколькі такія паслугі не могуць быць прадстаўленыя ў жыллёвым фондзе. Акрамя таго, пры даванні часткі жылога памяшкання для пражывання не павінны парушацца санітарныя і тэхнічныя патрабаванні, што прад`яўляюцца да жылых памяшканняў", — пракаментавалі ў ведамстве. 

Акрамя гэтага, пастановай уведзена забарона на загрувашчванне балконаў і лоджый уласнікамі, наймальнікамі жылых памяшканняў, а таксама захоўванне на балконах і лоджыях рэчываў, лёгкіх на ўзгаранне, выбухованебяспечных і забруджвальных рэчываў. "Гэта забарона закліканая забяспечыць утрыманне балконаў і лоджый у адпаведнасці з патрабаваннямі супрацьпажарнай бяспекі і эксплуатацыйнай надзейнасці", — адзначылі ў Мінжылкамгасе. 

У ведамстве нагадалі, што адказнасць за парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і падсобных памяшканняў устаноўленая часткай першага артыкула 21.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь пра адміністрацыйныя правапарушэнні. Учыненне ўказаных дзеянняў цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь. 

Пастанова набыла моц 26 мая 2015 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 мая 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/756/31152
Текущая дата: 26.12.2024