Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі даручыў дапрацаваць змяненні ў заканадаўстве аб ахове і выкарыстанні зямель



Такое даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў 21 мая на нарадзе па гэтай тэме, паведаміў па выніках нарады віцэ-прэм`ер Міхаіл Русы.

Паводле слоў Міхаіла Русага, урад унёс на разгляд кіраўніка дзяржавы шэраг узгодненых з губернатарамі прапаноў па больш эфектыўным выкарыстанні зямельных участкаў у краіне.

Ён адзначыў, што адзін з асноўных напрамкаў - гэта абарона правоў грамадзян ад нядобрасумленных забудоўшчыкаў. У прыватнасці, унесена прапанова, што ў выпадку калі нядобрасумленны забудоўшчык не выканаў свае абавязкі, зямельны ўчастак не выстаўляецца паўторна на аўкцыён. Тым самым не адбудзецца падаражэнне будаўніцтва, участак аператыўна перадаецца іншаму забудоўшчыку, і людзі атрымліваюць жыллё за ранейшы кошт.

Акрамя таго, прапануецца ўскласці на мясцовыя органы ўлады вырашэнне некаторых пытанняў, звязаных з абаронай правоў пэўных катэгорый грамадзян.

"Кіраўнік дзяржавы даў даручэнні па шэрагу напрамкаў. Асабліва адносна старога жылля, незаконна пабудаванага. Урад будзе ўносіць змяненні пакетным прынцыпам у шэраг дакументаў", - сказаў Міхаіл Русы. Ён адзначыў, што на працягу месяца ўрад дапрацуе праект указа, якім прапануецца ўнесці змяненні ў заканадаўства аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў.

На нарадзе таксама ішла размова аб пытаннях кормаўборкі. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў, што ад сённяшняга дня залежыць у будучым вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі, яе якасць і аб`ёмы рэалізацыі.

Прэзідэнту даложана таксама аб падыходах па добраўпарадкаванні месц адпачынку каля Мінскага мора, Заслаўскага вадасховішча. Для адпачывальнікаў будзе створана максімум выгод, аднак і адказнасць за засмечванне месц адпачынку, пакіданне машын у неналежных месцах будзе жорсткай.

21 мая 2015, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/757/31081
Текущая дата: 26.12.2024