Белорусский портал в Казахстане

Мінгандаль будзе караць за парушэнні правілаў гандлю пры продажы кветак



Напярэдадні свята 8 Сакавіка Міністэрства гандлю пачало кантроль за выкананнем заканадаўства пры продажы кветак, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

"Ад суб`ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці патрабуецца безумоўнае выкананне патрабаванняў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю ў частцы абавязковай наяўнасці цэннікаў з указаннем наймення тавару, цаны, краіны паходжання і гэтак далей", — адзначылі ў міністэрстве. 

Аб усіх фактах парушэння заканадаўства пры рэалізацыі кветак, у тым ліку адсутнасці цэннікаў на іх, Мінгандаль просіць паведамляць па тэлефоне даверу ў Мінску 200-92-02. 

Міністэрства папярэджвае, што рэалізацыя кветкавай прадукцыі ў месцах, не ўстаноўленых для гэтага мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, забараняецца. У гэтай сувязі Міністэрства гандлю папрасіла МУС аказаць садзейнічанне ў навядзенні парадку па гэтым пытанні. 

"Міністэрства гандлю будзе прымяняць да парушальнікаў самыя сур`ёзныя меры аж да закрыцця гандлёвых аб`ектаў", — адзначаецца ў паведамленні.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/759/29941
Текущая дата: 06.11.2024