Белорусский портал в Казахстане

Статкі зуброў з Белавежскай пушчы выйшлі на падкормку на адкрытыя ўгоддзі



Пра гэта паведамляе навуковы аддзел Нацыянальнага парку.

Навукоўцы звярнулі ўвагу, што сваю дыслакацыю зубры мяняюць у залежнасці ад пары года. З надыходам восеньскіх халадоў гэтыя жывёлы паступова змяняюць лясы на пашы.

«У зімовы час у лесе для такіх буйных жывёл недастаткова натуральных кармоў. Яны вымушаныя шукаць яго на палях і сенажацях. Варта адзначыць, што зубры таксама не грэбуюць рэшткамі цукровых буракоў, пачаткамі кукурузы і нават пасевамі азімых», — распавялі ў навуковым аддзеле.

Падкормлівацца за межамі лясоў волаты будуць усю зіму і раннюю вясну. Калі ў лясных масівах з’явяцца травяністыя корму (арыентыровачна ў маі), зубры вернуцца ў свае традыцыйныя месцы пражывання.

«Такая заканамернасць у жыцці белавежскіх зуброў адзначаецца з году ў год. Пры гэтым каля 20% ад усіх белавежскіх зуброў застаецца зімаваць у лясах на месцах іх зімовай падкормкі», — адзначылі ў Нацыянальным парку.

Звязда, 30 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/76/71366
Текущая дата: 18.11.2024