Белорусский портал в Казахстане

Зніклы 14-гадовы Антон Хван знойдзены на чыгуначным вакзале ў Мінску



Чатырнаццацігадовы Антон Хван, пра вышук якога вечарам 26 лютага паведаміў пошукава-ратавальны атрад "Анёл", знойдзены.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, пасля з`яўлення інфармацыі ў інтэрнэце досыць хутка ў Маскоўскае РУУС паступілі некалькі тэлефанаванняў наконт хлопчыка. 

Адзін з тых, хто патэлефанаваў, паведаміў, што зусім нядаўна бачыў падобнага хлопчыка ў раёне чыгуначнага вакзала. Неадкладна па месцы былі зарыентаваныя найбліжэйшыя міліцэйскія патрулі. Неўзабаве падлетка выявілі супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі. 

Кіраўніцтва Маскоўскага РУУС выказвае падзяку ўсім грамадзянам, хто не застаўся безуважным да гэтай сітуацыі, а таксама інтэрнэт-парталам, якія размясцілі інфармацыю пра вышук. 

Нагадаем, Андрэй Хван знік 22 лютага. Паводле звестак ПРА "Анёл", падлетак мог знаходзіцца пераважна ў цэнтральнай частцы Мінска. Верагоднае было яго з`яўленне ў гульнявых камп`ютарных клубах.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/760/29839
Текущая дата: 06.11.2024