Белорусский портал в Казахстане

Спіса забароненых музычных калектываў у Беларусі няма



Аб гэтым заявіў 27 лютага на прэс-канферэнцыі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

"Беларускім музыкантам мы аказваем дапамогу. Калі нешта адбываецца ў канкрэтным доме культуры, зрываецца канцэрт па нейкай прычыне, адказваць павінны ў гэтай установе культуры або тыя мясцовыя ўлады, на тэрыторыі якіх гэта адбываецца і якія выдаюць дазвол на канцэрт", - сказаў кіраўнік ведамства. "Але ніякага чорнага спіса музыкантаў няма, у міністэрства ніхто не звоніць з рэгіёнаў і не пытае дазволу, выдаваць пасведчанне таму ці іншаму калектыву або не", - сказаў Барыс Святлоў.

Міністэрства культуры рэгулюе пытанне арганізацыі канцэртнай дзейнасці на заканадаўчым узроўні. Для рэгулявання ўведзены працэс выдачы пасведчанняў на арганізацыю канцэртаў. Станоўчы адказ не заўсёды атрымліваюць і замежныя музыканты, адзначыў кіраўнік ведамства.

27 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/760/29850
Текущая дата: 06.11.2024