Белорусский портал в Казахстане

У Мінску аб’яўлены конкурс на стварэнне памятнага знака, прысвечанага памяці грамадзян усіх нацыянальнасцей, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Па ўмовах конкурсу, яго ўдзельнікамі могуць стаць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Памятны знак мяркуецца ўсталяваць за Трыўмфальнай аркай цэнтральнага ўваходу ў музейна-паркавы комплекс «Перамога». Таму яго архітэктурнае і мастацкае рашэнне павінна арганічна ўпісвацца ў канкрэтную архітэктурна-планіровачную сітуацыю.

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе ажыццяўляецца кіраваннем культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама з 4 мая па 15 чэрвеня 2015 года.

Конкурсныя працы будуць разгледжаны членамі журы на закрытым пасяджэнні да 30 чэрвеня. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не менш як 2/3 складу журы адкрытым галасаваннем.

Звязда, 2 мая 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/760/30801
Текущая дата: 27.12.2024