Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Новы прадукт створаны на базе высакаякаснага бензіну беларускай вытворчасці і комплексу інавацыйных прысадак. Ён змяшчае сучасны мадыфікатар трэння (найноўшая распрацоўка кампаніі BASF) і спецыяльныя кампаненты для зніжэння ўнутранага трэння ў рухавіку.
За кошт гэтага новы бензін забяспечвае не толькі высокія мыйныя, антыкаразійныя і змазвальныя ўласцівасці, але і зніжае сярэднестатыстычны расход паліва. Як сцвярджаюць эксперты, выкарыстанне BN-92 забяспечвае больш высокі ККД работы рухавіка, павялічвае тэрмін яго службы і змяншае расход бензіну. Пры гэтым эфект ужо адчувальны праз некалькі тыдняў.
У абсалютных лічбах выкарыстанне бензіну BN-92 змяншае колькасць адкладаў на ўпускных клапанах на 70-80 працэнтаў. А за кошт зніжэння трэння ўнутраных дэталей рухавіка эканоміць расход паліва да 3 працэнтаў. Адначасова захоўваецца ідэальная чысціня карбюратара і паліўных фарсунак як інжэктарных рухавікоў, так і рухавікоў з прамым упырскваннем.
З сённяшняга дня інавацыйнае паліва пачне паступаць на АЗС фірменнай сеткі. Першапачаткова цана брэндавага бензіну BN-92 на ўсіх аўтазаправачных станцыях кампаніі будзе роўная цане звычайнага бензіну.
«Беларуснафта» — буйнейшы ў краіне аператар у сферы рознічнай рэалізацыі нафтапрадуктаў і сціснутага прыроднага газу. На долю прадпрыемства прыпадае да 70 працэнтаў аб’ёму рознічнага продажу аўтапаліва. Фірменная сетка складаецца прыкладна з 550 прадпрыемстваў.
ВА «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Кампанія займаецца пошукам, разведкай і распрацоўкай нафтавых радовішчаў, бурэннем свідравін, здабычай нафты і спадарожнага нафтавага газу ў нашай краіне, а таксама працуе ў нафтавай сферы іншых дзяржаў, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Венесуэле, Эквадоры.
Звязда, 14 красавіка 2015
Звязда, 14 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/763/30551
Текущая дата: 28.12.2024