Пра гэта паведамляе Нацбанк Беларусі.
Нацыянальны банк Беларусі 27 сакавіка выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "1000-годдзе спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра": сярэбраную — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 50,00 мм, накладам 1.500 штук; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 19,50 г, дыяметрам 37,00 мм, накладам 3.000 штук.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў выступае кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс: уверсе — рэльефная выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: "Рэспубліка Беларусь"; у цэнтры — іканаграфічная выява сцэны хрышчэння Русі; справа — год чаканкі, пад ім — проба сплаву (на сярэбранай манеце), злева — намінал: "20 рублёў" (на сярэбранай) і "1 рубель" (на медна-нікелевай).
Рэверс: уверсе ва ўнутраным крузе — іканаграфічная выява святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і па крузе надпіс: "1000-годдзе спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра"; пад ім па крузе — стылізаваныя відарысы праваслаўных храмаў.
Манеты адчаканеныя ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор". Інфармацыя пра дату паступлення памятных манет у продаж будзе апублікаваная на сайце Нацыянальнага банка Беларусі ў раздзеле "Банкноты і манеты".
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 сакавіка 2015
Мінск, 27 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/766/30265
Текущая дата: 28.12.2024