Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Паніжаныя тарыфы на перавозкі ў зносінах з Расіяй будуць дзейнічаць два дні — 8 і 9 мая. У гэты перыяд кошт праезду знізіцца на 35—45%, у залежнасці ад далёкасці паездкі і катэгорыі вагона. Так, білет з Мінска да Масквы ў купэйным вагоне будзе каштаваць прыкладна 530 тыс. беларускіх рублёў, што на 450 тыс. рублёў менш, чым сёння. У плацкартным вагоне праезд таннее на 190 тыс. рублёў да 350 тыс. рублёў, у вагоне з месцамі для сядзення кошт праезду знізіцца да 230 тыс. рублёў. Акрамя таго, у гэтыя дні захоўваюцца ўсе скідкі на праезд у зносінах з Расіяй, устаноўленыя рознымі тарыфнымі планамі.
Больш працяглы перыяд скідак чакае пасажыраў, якія плануюць паездку ва Украіну. З 1 па 9 мая ўключна праезд у гэтым напрамку стане танней на 10%. Напрыклад, з Мінска да Кіева паездка на майскія святы ў купэйным вагоне фірменнага цягніка з улікам скідкі складзе прыкладна 910 тыс. беларускіх рублёў, плацкартнага — 560 тыс. рублёў. Ва ўсіх астатніх цягніках у зносінах Мінск — Кіеў кошт праезду ў купэйным вагоне абыдзецца ў 720 тыс. рублёў, у плацкартным — 455 тыс. рублёў.
БЧ звяртае ўвагу пасажыраў на тое, што кошт праезду ўказаны паводле дзейнага курсу швейцарскага франка, устаноўленага ў сакавіку гэтага года.
Папярэдні продаж білетаў са скідкамі ўжо пачаўся. Зніжаныя тарыфы будуць дзейнічаць пры праездзе ва ўсіх цягніках Беларускай чыгункі ў гэтых напрамках.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 сакавіка 2015
Мінск, 26 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/767/30218
Текущая дата: 28.12.2024