Белорусский портал в Казахстане

У літаратурным музеі Янкі Купалы адкрыецца праект аб жыцці паэта ў Татарстане



Выставачны праект аб жыцці Янкі Купалы ў Татарстане адкрыецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, паведаміла дырэктар установы Ганна Галінская.

Адкрыццё выставачнага праекта адбудзецца падчас Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Беларусі. Генеральны дырэктар Нацыянальнага музея Рэспублікі Татарстан Аліса Вяткіна адзначыла, што прадметы, звязаныя з Беларуссю, займаюць у іх музеі асаблівае месца.

Ганна Галінская адзначыла, што музей вялікага паэта ў вёсцы Пячышчы — гэта адзіны музей імя Янкі Купалы за межамі Беларусі.

«Варта падзякаваць цёплай татарскай зямлі, якая прыняла стомленага паэта ў сябе ў вёсцы Печышчы. У свой час дырэктар мукамольнага завода прапанаваў яго сям’і два невялікія пакоі, у якіх яны жылі. Вядома, з дапамогай выставы, якая прыехала да нас, мы хочам перадаць тую атмасферу мінулага. Гэта наш сумесны праект. Сімвалічна, што жыхары Рэспублікі Татарстан убачылі яго яшчэ 1 красавіка на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню яднання Расіі і Беларусі», — расказала дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Выставачны праект адкрыецца 12 верасня ў 14.30. Там будуць прадстаўлены як фотадакументальныя матэрыялы, так і мемарыяльныя прадметы Янкі Купалы і пераклады яго санетаў на татарскую мову.

Звязда, 11 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/77/70980
Текущая дата: 06.10.2024