Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 9 верасня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 113 дзён.

Якія падзеі адбыліся 9 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 верасня

У 1918 годзе ў Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы, адным з першых настаўнікаў на іх быў Язэп Лёсік.
У 1944 годзе была заключана дамова паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра абмен насельніцтвам.
У 1992 годзе ў Мінску адкрылася прадстаўніцтва ААН.

Хто нарадзіўся 9 верасня

1924 год: Анатоль Гурыновіч, беларускі дзяржаўны дзеяч.
1958 год: Міра Лукша, беларуская пісьменніца.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік, філосаф Леў Талстой і брытанскі акцёр Х`ю Грант.

9 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святога Пімена і пакутніцы Анфісы, якую ў народзе называюць Анфіса-Рабінніца.

У гэты дзень галінкі рабіны вешалі над дзвярыма ці пад столлю, каб уберагчы дом ад нячысцікаў. Маладыя дзяўчыны рабілі з ягад рабіны пацеркі, якія таксама лічыліся абярэгам.

Па рабіне таксама вызначалі надвор`е на восень і зіму: калі ягад многа, значыць, будуць маразы.

Ягады рабіны горкія, але вельмі карысныя: іх сушылі і дадавалі ў стравы ўзімку або варылі з іх напоі.

Sputnik, 9 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/77/70989
Текущая дата: 06.10.2024