Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк выпускае ў абарот памятныя манеты серыі «Жывёльны свет на гербах гарадоў Беларусі»



Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 27 кастрычніка 2023 года выпускае ў абарот памятныя манеты серыі «Жывельны свет на гербах гарадоў Беларусі», паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.

Банк выпусціў манеты «Арол», «Бык», «Мядзведзь», «Лось» і «Ліс» наміналам Br2, дыяметрам 23,5 мм, вырабленыя са сталі, пакрытай меддзю і латунню (кальцо), і сталі, пакрытай меддзю і нікелем (сярэдзіна), масай 5,81 г, тыражом 25 тыс. штук кожнага наймення.

Гэтыя манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Інфармацыя аб чаканых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка, а таксама планаваных датах продажу памятных манет размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў раздзеле «Банкноты і манеты».

Звязда, 27 кастрычніка 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/77/71341
Текущая дата: 19.11.2024