Белорусский портал в Казахстане

Беларусь поўнасцю забяспечвае свае патрэбы ў крыві і яе кампанентах, за мяжу яны не экспартуюцца



Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 11 чэрвеня ў Мінску Таццяна Клястова, намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.

"Ёсць некаторыя лекавыя сродкі, якія мы не выпускаем, напрыклад унутрывенны гама-глабулін, неабходны пры 8-м і 9-м фактарах згусання крыві, яго Беларусь закупляе. Каб поўнасцю забяспечваць патрэбы краіны ў лекавых сродках з плазмай крыві, плануецца будаўніцтва завода. Тут з плазмы айчынных донараў будуць атрымліваць прэпараты, якія мы сёння пакуль закупляем", — зазначыла яна.

БелаПАН, 11 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/771/26244
Текущая дата: 01.06.2024