Белорусский портал в Казахстане

Больш чым 20 карцін Нікаса Сафронава выставяць на аўкцыёне ў Мінску



Аўкцыённы дом "Парагіс" выставіць больш чым 20 карцін расійскага мастака Нікаса Сафронава на таргі 5 мая ў Мінску. Аб гэтым паведамілі арганізатары аўкцыёну.

Такі маштабны аўкцыён у Беларусі пройдзе ўпершыню. Напярэдадні таргоў карціны Сафронава экспануюцца ў Мінску і абласных цэнтрах краіны. Напрыклад, цяпер гэтыя карціны выстаўляюцца ў сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага, дзе яны прабудуць аж да дня аўкцыёну.

Чакаецца, што за права набыць палотны расійскага мастака будуць змагацца члены мінскага "А-клуба" ЗАТ "Альфа-Банка", які выступае партнёрам гэтага праекта. Акрамя гэтага, запрашэнні будуць разасланыя вядомым калекцыянерам з краін СНД.

Карціны для аўкцыёну Сафронаў выбіраў самастойна. Так, некаторыя работы выкананы ў тэхніцы dream vision, якая спалучае элементы імпрэсіянізму, экспрэсіянізму і рэалізму, за рапрацоўку якой мастак быў унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

На таргі будзе выстаўлены партрэт заснавальніка легендарнага беларускага ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна, напісаны мастаком у 2014 годзе. Акрамя таго, удзельнікі таргоў змогуць набыць некалькі сюррэалістычных палотнаў.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/772/25836
Текущая дата: 17.05.2024