Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 3 верасня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 119 дзён.

Якія падзеі адбыліся 3 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 верасня

У 1915 годзе кайзераўскія войскі занялі Гродна.
У 1971 годзе СССР, Вялікабрытанія, Францыя і ЗША падпісалі дагавор аб статусе Заходняга Берліна.

Хто нарадзіўся 3 верасня

1731 год: Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, архіепіскап магілёўскі, навуковец, пісьменнік.
1915 год: Барыс Райскі, беларускі дырыжор.
1927 год: Алесь Адамовіч, беларускі пісьменнік.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся аўстрыйскі аўтаканструктар Фердынанд Паршэ і дзеяч французскага і міжнароднага сацыялістычнага руху Жан Жарэс.

3 верасня ў народным календары

Вернікі сёння ўспамінаюць апостала ад 70 Фадзея і пакутніцу Вассу.

У гэты дзень жанчыны займаліся льном, раскладвалі яго для прасушкі, церабілі і часалі ўжо гатовы, каб атрымаць валокны, з якіх потым спрадзецца нітка. Кросны былі, бадай, у кожнай хаце, ткалі і на продаж, і на пасаг, і для штодзённага ўжытку.

Калі 3 верасня было ясна, то ведалі, што на працягу яшчэ некалькіх дзён будзе трымацца добрае надвор`е.

Sputnik, 3 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/78/70906
Текущая дата: 06.10.2024