Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 71 дзень.
Якія падзеі адбыліся 21 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 21 кастрычніка
У 1917 годзе ў Вільні пачалося выданне газеты "Беларуская крынiца".
У 1926 годзе адкрыўся Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР.
У 1943 годзе нацыстамі ліквідавана Мінскае гета.
У 2022 годзе у Беларусі было ўстаноўлена новае свята – Дзень бацькі, які адзначаецца штогод 21 кастрычніка.
Хто нарадзіўся 21 кастрычніка
1876 год: Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец.
1878 год: Уладзімір Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ.
1914 год: Казімір Свёнтак, кардынал, каталіцкі архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
1921 год: Іван Муравейка, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся шведскі хімік, заснавальнік Нобелеўскай прэміі Альфрэд Нобель і расійскі акцёр і кінарэжысёр Мікіта Міхалкоў.
21 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць прападобных Пелагіі Антыахійскай і Трыфана, архімандрыта Вяцкага. У народзе пра гэты дзень казалі: "Трыфан футра чыніць, Пелагея рукавічкі шые". З гэтага дня пачыналі рыхтаваць цёплае адзенне.
Зімовае адзенне куплялі, а таксама шылі самі з футра, валялі валёнкі з воўны. Нарыхтоўкі з агародніны ў гэты час хавалі ў халодны склеп, або ў возера, дзе пада льдом захоўвалася прыдатная для гэтага тэмпература.
Калі ў гэты дзень з бяроз яшчэ не абляцела лісце, зіма будзе позняй. Калі аблокі нізка ідуць – варта чакаць маразоў. Вакол сонца з`явіўся круг – будзе суха і ясна.
Sputnik, 21 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/78/71242
Текущая дата: 19.11.2024