Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 22 кастрычніка 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 70 дзён.

Якія падзеі адбыліся 22 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 22 кастрычніка

У 1702 годзе рускія войскі ўзялі крэпасць Нотэбург падчас Паўночнай вайны.
У 1916 годзе адбылося паўстанне салдат, казакаў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі.
У 1944 годзе ўпершыню адчыніў свае дзверы Беларускі Дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Хто нарадзіўся 22 кастрычніка

1918 год: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1958 год: Аляксандр Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся венгерскі кампазітар Ферэнц Ліст, французскія актрысы Сара Бернар і Катрын Дэнёў і рускі пісьменнік і паэт Іван Бунін.

22 кастрычніка ў народным календары

22 кастрычніка Праваслаўная царква шануе памяць аднаго з дванаццаці апосталаў – Якава Алфеева, які быў братам евангеліста і апостала Матфея.

У народзе гэты дзень называлі Якаў Дрэвапілец – надыходзіў час нарыхтоўваць дровы, а таксама рубіць дрэвы ў лесе для будаўніцтва.

Восеньскі перыяд, калі дрэвы "засынаюць", лічыўся найлепшым для нарыхтоўкі, таму што летам драўніна занадта сакавітая.

Назіралі ў гэты дзень за надвор`ем. Калі раніцай ішоў дождж, увечары можа быць снег. Галалёд прадракаў дажджлівае надвор`е.

Калі на пладовых дрэвах яшчэ трымалася лісце, гэта значыць, яшчэ будзе цёпла.

Sputnik, 22 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/78/71243
Текущая дата: 19.11.2024