Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 72 дні.
Якія падзеі адбыліся 20 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 20 кастрычніка
У 1506 годзе на княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім абраны Жыгімонт І Стары.
У 1655 годзе была заключана Кейданаўская унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швецыяй, ініцыятарам была група паноў і шляхты з Жамойці, да якіх далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы.
У 1947 годзе адбылося адкрыццё Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з ААЭ.
Хто нарадзіўся 20 кастрычніка
1677 год: Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1733 год: Адам Нарушэвіч, беларускі паэт і гісторык.
1859 год: Антон Брадоўскі, калекцыянер, музейны работнік, заснавальнік Віцебскага губернскага музея.
1906 год: Канстанцін Быліч, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Арцюр Рэмбо і польскі філосаф Казімір Твардоўскі.
20 кастрычніка ў народным календары
Сёння дзень святых Сергія і Пелагеі. У асобных рэгіёнах Беларусі яго лічылі пачаткам зімы, таму называлі святога Сяргей Зімовы. У той час як на Сяргея зіма пачыналася, сапраўды ўстанаўлівалася яна толькі ў Матронін дзень, 22 лістапада.
У народзе казалі: "Сяргей інеем травы б`е, а Матрона зіме назад павярнуць не дае".
У гэты дзень уважліва назіралі за надвор`ем. Калі снег выпаў, але лісце з дрэў яшчэ не абляцела, зіма прыйдзе позна. Калі было сонечна і ясна, цёпла будзе яшчэ тры тыдні. Калі месяц ў гэты дзень бледны, варта чакаць маразоў.
Sputnik, 20 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/78/71247
Текущая дата: 19.11.2024