Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 69 дзён.
Якія падзеі адбыліся 23 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 23 кастрычніка
У 1157 годзе дацкі кароль Вальдэмар I Кнутсан узяў шлюб з мінскай княжной Сафіяй Валадараўнай.
Хто нарадзіўся 23 кастрычніка
1823 год: Адам Плуг, беларускі пісьменнік і публіцыст.
1968 год: Іна Афанасьева, беларуская эстрадная спявачка, тэлевядучая
Таксама сёння нарадзіў італьянскі дзіцячы пісьменнік Джані Радары.
23 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Еўлампія і Еўлампіі, брата і сястры.
На Еўлампія па месяцы варажылі пра надвор`е. У народзе казалі: "На Еўлампея рогі месяца кажуць у той бок, адкуль быць і вятрам". Лічылася, што калі месяц "глядзіць" на поўнач, хутка прыйдзе зіма, а калі на поўдзень – будзе гразь і слізгота.
Таксама калі ўдзень заходняя палова неба была чыстая, гэта не прадвяшчала дажджу. Сяляне верылі: калі на Еўлампія няма снегу, у наступны месяц снежная зіма не прыйдзе.
Sputnik, 23 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/78/71271
Текущая дата: 19.11.2024