20 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося мерапрыемства, прысвечанае 79-ай гадавіне ўстановы.
Урачыстасць пачалася з уручэння кветак ветэранам, запрошаным на вечар: Генадзю Баркуну, дырэктару музея з 1993 па 2004 гады, Ганне Галінскай, Уладзіміру Фалецкаму, Тамары Кардоўскай, Эдуарду Герасіменку і іншым.
— Мы робім усё, каб захоўваць гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і перадаваць яе падрастаючаму пакаленню. Ветэраны далі высокую ацэнку дзейнасці музея, і нам застаецца толькі выконваць пастаўленыя задачы. Вядома, на наступны год унас значны план: мы плануем прадставіць другі і трэці раздзелы выставы «Вызваленне Беларусі». Яна дапаможа наведвальнікам музея перанесціся ў той час, а таксама данесці да моладзі, падрастаючага пакалення і іншых грамадзян краіны, што значыць вызваленне Беларусі, як праходзіла аперацыя «Баграціён» і што мы робім для таго, каб захаваць памяць аб мінулых падзеях, — адзначыў дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў. — Да нас прыязджаюць людзі з іншых краін, мы супрацоўнічаем з рознымі музеямі. Толькі сёлета падпісана 18 пагадненняў з Расійскай Федэрацыяй. У нашы планы ўваходзіць сумеснае правядзенне выстаў, лекцый і тэматычных сталоў. У гэтым годзе музей наведалі прыкладна 350 тысяч чалавек, але мы думаем, што да канца года яго наведаюць 500 тысяч чалавек.
Старшыня прафсаюза ААТ «АСБ Беларусбанка» Алена Асмалоўская павіншавала прысутных і падарыла кнігі ўспамінаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
— Сёння мы на гэтым свяце ў музеі, якому ўжо 79 гадоў з дня адкрыцця. Я хачу ад імя нашага ветэранскага актыву вынесці вялікую падзяку адміністрацыі музея. Усяму вашаму калектыву дзякуй за працу. Выказваю вам падзяку за тое, што вы працягваеце традыцыі, захоўваеце памяць аб абаронцах нашай краіны, праводзіце прапагандысцкую работу. Сёння вельмі актуальна пачуццё патрыятызму маладому пакаленню, гэта адна з найважнейшых нашых задач.
— Прайшло 50 гадоў з дня, калі я прыйшоў на працу ў Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Я ганаруся тым, што ўнёс хоць нейкую часціцу ў развіццё і станаўленне нашага роднага музея, — падкрэсліў былы дырэктар Генадзь Баркун.
Па даручэнні міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Варапаеў уручыў супрацоўніку мастацкага аддзела музея Аляксею Кавалю грамату Міністэрства культуры за высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры.
Музычныя нумары прагучалі ў выкананні ўладальніка Гранд-прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Марыі Шыдлоўскай, Данііла Асепенкаа таксама лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Марыі Пенза.
Мерапрыемства завяршылася гімнам музея, які ўдзельнікі мерапрыемства выканалі стоячы.
Аўтар: Віктар Іванчыкаў
Звязда, 21 кастрычніка 2023
Звязда, 21 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/78/71278
Текущая дата: 19.11.2024