Белорусский портал в Казахстане

РГА "Белая Русь" прыняло План падрыхтоўкі і ўдзелу арганізацыйных структур аб`яднання ў выбарчай кампаніі 2015 года па выбарах Прэзідэнта Беларусі



Кіраваць штабам будзе старшыня "Белай Русі", першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў.

Выбарчая кампанія пройдзе ў некалькі этапаў. У час першага, падрыхтоўчага, этапу будуць сфарміраваны рэгіянальныя штабы па каардынацыі дзейнасці падсправаздачных арганізацыйных структур у перыяд выбарчай кампаніі, падрыхтаваны наглядальнікі за работай камісій, ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў, агітацыйныя групы.

На другім, арганізацыйным, этапе пройдзе вылучэнне прадстаўнікоў аб`яднання ў склад выбарчых камісій. Галоўнай падзеяй трэцяга этапу стане вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.

У час чацвёртага этапу будзе сфарміраваны выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. У час пятага - пройдзе перадвыбарная агітацыя. Галасаванне за кандыдатаў і падвядзенне вынікаў прадугледжаны шостым і сёмым этапамі.

Акрамя таго, прынята рашэнне аб стварэнні рэспубліканскага штаба па каардынацыі дзейнасці арганізацыйных структур РГА "Белая Русь" у перыяд выбарчай кампаніі і назіранні за ходам галасавання. 

17 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/791/28269
Текущая дата: 28.12.2024