Манэты з выявай гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага выпусьціў Нацыянальны банк Беларусі.
Срэбная памятная манета «Канстанцін Астрожскі» выходзіць у колькасьці 2000 штук наміналам 20 рублёў у сэрыі «Умацаваньне і абарона дзяржавы». Аналягічная медна-нікелевая манэта наміналам 1 рубель будзе выпушчана ў колькасьці 3000 штук.
Канстанцін Астрожскі ўзначальваў армію ВКЛ падчас разгрому маскоўскага войску ў Бітве пад Воршай 8 верасьня 1514 года. Сёлета адзначалася 500-годзьдзе гэтай бітвы.
Радыё Свабода, 17 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/791/28273
Текущая дата: 28.12.2024