Белорусский портал в Казахстане

За восем месяцаў пасажырапаток у Нацыянальным аэрапорце Мінск вырас амаль на 20%



У жніўні Нацыянальны аэрапорт Мінск абслужыў 359 тыс. 356 пасажыраў.

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск", за студзень—жнівень 2014 года пасажырапаток склаў 1 млн. 779 тыс. 768 чалавек, што на 19,4% больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

За жнівень гэтага года аэрапорт абслужыў 4 тыс. 45 рэйсаў, з іх 2 тыс. 803 рэгулярных і 1 тыс. 169 чартарных.

Колькасць самалётавылетаў у жніўні склала 2 тыс. 25, а за восем месяцаў 2014 года гэты паказчык дасягнуў адзнакі ў 13 тыс. 541 рэйс.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 верасня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/793/27499
Текущая дата: 20.11.2024