Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 11 лістапада пры справаздачы ўрада і Нацбанка аб працы эканомікі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Звяртаючыся да кіраўнікоў прадпрыемстваў, Лукашэнка падкрэсліў, што патрабуе ад іх поўнай аддачы ў працы.
"Калі яны не пачнуць паказваць дынаміку ў гэтыя два астатнія месяцы — ніводнага кіраўніка не застанецца!", — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.
"І выплачваць трэба не нейкія дапамогі на прадпрыемствах, а зарплату. Зарабіў грошы — атрымай, не зарабіў — ніякай зарплаты быць не павінна, ніякіх выплат. Толькі заработная плата. Заработная плата — гэта заробленыя грошы", — дадаў Лукашэнка.
Ён таксама нагадаў, што чакае дадатковай інфармацыі і кансультацый па новым дэкрэце аб адказнасці і правах кіруючых работнікаў.
"Мы павінны яго ўвесці ў дзеянне з 1 студзеня, але ў снежні ён павінен легчы на стол кожнаму кіраўніку, і ў ім будзе прапісана: вось яго правы ў дачыненні да падначаленых на прадпрыемстве, а вось яго абавязкі. Крок улева, крок управа гэтага кіраўніка, чытай губернатара, старшыні райвыканкама, члена ўрада, прэм`ер-міністра, — немінучая гібель! Але для таго каб не загінуць, у яго павінны быць рычагі ўздзеяння на той калектыў, які яму падначалены", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым ён папярэдзіў, што пры яго распрацоўцы "чыноўнік не павінен бачыць сябе".
"Вы павінны пакласці мне на стол даходлівы дэкрэт, які дае выключныя правы кіраўнікам прадпрыемстваў і ўсёй вертыкалі ўлады і прадугледжвае іх самую жорсткую адказнасць. У адваротным выпадку ніякай выканальніцкай дысцыпліны не будзе і ўсе гэтыя нашы праекты, пра якія мы казалі, апынуцца пахаванымі пад бюракратыю і нашу з вамі бяздзейнасць", — падсумаваў Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 лістапада 2014
Мінск, 11 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/793/28154
Текущая дата: 28.12.2024