Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Дзякуючы ўнікальнаму таленту і вялікай працаздольнасці вы сталі адной з яркіх зорак сучаснай беларускай сцэны, выбітным майстрам, які кранае сэрца гледачоў вернасцю жыццёвай праўдзе, увасабленнем лепшых рысаў народнага характару, тонкім гумарам і мастацкай пераканаўчасцю", — зазначыў у віншаванні прэзідэнт.
Лукашэнка падкрэсліў, што створаныя народным артыстам "вобразы ў спектаклях паводле твораў класікаў айчыннай і сусветнай драматургіі, а таксама сучасных аўтараў папоўнілі пералік выбітных здабыткаў нацыянальнага тэатра".
Тадэвуш Кокштыс нарадзіўся 31 кастрычніка 1934 года ў вёсцы Холхлава (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута з 1958 года і па сённяшні дзень працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. Званне народнага артыста Беларусі Кокштысу прысвоілі ў 1984 годзе, праз два гады ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Сярод персанажаў, увасобленых Кокштысам на сцэне тэатра, — Труфальдзіна ў спектаклі "Слуга двух паноў" па Карла Гальдоні, Жабрак у пастаноўцы "Сымон-музыка" Якуба Коласа, Юстын у спектаклі "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" паводле Уладзіміра Караткевіча, Ютка Казубоўскі ў "Вежы" Аляксея Дударава і Уладзіміра Някляева, Суэцін у "Апошніх сведках" Святланы Алексіевіч і многія іншыя.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 31 кастрычніка 2014
Мінск, 31 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/795/27952
Текущая дата: 27.12.2024