Белорусский портал в Казахстане

Беларусь зможа захаваць павялічаныя аб`ёмы паставак прадуктаў харчавання ў Расію і пасля зняцця эмбарга



Такое меркаванне выказаў 13 жніўня журналістам міністр спажывецкага рынку і паслуг Маскоўскай вобласці Уладзімір Пасажаннікаў.

Беларусь павінна захаваць павялічаныя аб`ёмы паставак прадуктаў харчавання на расійскі рынак і пасля магчымага зняцця ўведзенага Расіяй эмбарга на прадукцыю з дзяржаў Еўрасаюза і іншых краін.

З улікам якасці беларускіх тавараў пасля зняцця эмбарга ў вытворцаў Беларусі не ўзнікае праблем на расійскім рынку, лічыць Уладзімір Пасажаннікаў.

Паводле яго слоў, эмбарга закранула амаль 10 працэнтаў прадуктовай лінейкі магазінаў Падмаскоўя, у магазінах прэміум-класа гэта лічба крыху вышэйшая. "У нас цяпер няма крытычнай залежнасці ад імпарту, але трэба працаваць на перспектыву, каб у спажыўца ўзнікла разуменне, што прадукцыя з краін Мытнага саюза з`яўляецца практычна ўласнай", - сказаў міністр.

Ён адзначыў, што Падмаскоўе зацікаўлена ў павелічэнні паставак, перш за ўсё, беларускай малочнай прадукцыі, якая карыстаецца вялікім попытам. Аднак Уладзімір Пасажаннікаў адзначыў, што канкрэтныя аб`ёмы паставак ён назваць не можа, паколькі яшчэ ідзе збор заявак ад рэтэйлераў.

Сёння ў пасольстве Беларусі ў Расіі прайшла сустрэча віцэ-прэм`ера Беларусі Міхаіла Русага з кіраўніком дэпартамента гандлю і паслуг Масквы, Міністэрства спажывецкага рынку і паслуг Маскоўскай вобласці, а таксама прадстаўнікоў расійскіх гандлёвых сетак. Бакі абмеркавалі канкрэтныя аб`ёмы магчымых паставак беларускіх прадуктаў харчавання на рынкі Масквы і Падмаскоўя ў 2014-2015 гадах. Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі на пляцоўцы пасольства кантактаў вытворцаў з Беларусі з прадстаўнікамі расійскіх гандлёвых сетак і перапрацоўчых прадпрыемстваў аб заключэнні адпаведных дагавораў.

13 жніўня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/796/27168
Текущая дата: 20.11.2024