Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што музей пачаў работу ў адзін з самых важных перыядаў навейшай гісторыі Беларусі - у год яе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Ні вайна, ні пасляваенная разруха не змаглі спыніць высакародны парыў людзей увекавечыць памяць аб тых, хто змагаўся на франтах, у радах партызан і падпольшчыкаў, здзяйсняў працоўныя подзвігі ў імя Перамогі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка лічыць сімвалічным, што ў год святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі музей набыў новы дом. "Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і адказнаму стаўленню да справы ў ім створана лепшая экспазіцыя, якая аб`ектыўна расказвае аб гераічных і трагічных падзеях у лёсе Беларусі і ўсяго свету, - адзначыў Прэзідэнт. - Заслугоўвае высокай ацэнкі той факт, што ваш калектыў уносіць важкі ўклад у процідзеянне фальсіфікацыі гісторыі, вядзе актыўную работу па патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні грамадзян, садзейнічае кансалідацыі грамадства".
22 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
22 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/796/27833
Текущая дата: 27.12.2024