Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 28 кастрычніка 2014 года.
На 28 кастрычніка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 10.700 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.580
Расійскі рубель — 255 (абсалютны мінімум гэтага года)
Украінская грыўна — 823,08
Кошык валют — 3.333,81
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 10 рублёў (0,09%), еўра — на 60 (0,44%), расійскага рубля — знізіўся на 0,50 рубля (0,20%), грыўны — вырас на 0,77 рубля (0,09%). Курс кошыка валют вырас на 3,78 рубля (0,11%) у параўнанні з папярэднім днём і на 27,74 рубля (0,84%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2692, "долар/расійскі рубель" — 41,96, "долар/грыўна" — 13.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 28 кастрычніка долар купляюць па 10.620—10.710 і прадаюць па 10.730—10.850 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 4 рублі (да 10.684), продажу — на 2 (да 10.759).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 10.680—10.700 пры куплі, 10.750—10.770 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 28 кастрычніка 2014
Мінск, 28 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/796/27888
Текущая дата: 27.12.2024