Белорусский портал в Казахстане

У Мінскім раёне затрыманыя дзевяць цыган, якія падазраюцца ў арганізацыі незаконнай працоўнай эксплуатацыі грамадзян



Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымалі групу цыган, якія падазраюцца ў выкраданні людзей і іх наступнай незаконнай працоўнай эксплуатацыі, 

Згодна са звесткамі аператыўных супрацоўнікаў, геаграфія дзейнасці падазроных была шырокай: ат Волагды да Магнітагорска. Пад рознымі маркамі і ў асноўным з выкарыстаннем значных доз алкаголю яны дастаўлялі пацярпелых у Беларусь. Тут пад пагрозай фізічнай расправы прымушалі расіян рэалізоўваць планшэты на аўтастаянках і ў іншых грамадскіх месцах на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна. Легальнасць паходжання мабільных камп`ютараў, якія прадаваліся, зараз таксама ўстанаўліваецца. 

"Затрыманыя дзевяць чалавек: як расіяне, гэтак і грамадзяне нашай краіны. Усе яны цыгане, — сказалі ў ГУБАЗіК МУС. — Устаноўленыя чацвёра пацярпелых. Умовы іх пражывання можна назваць непрымальнымі, а працу — рабскай, таму што працавалі яны практычна за ежу". 

Неабходна высветліць ролі ў гэтай гісторыі кожнага з затрыманых. Усе матэрыялы перададзеныя ў падраздзяленне Следчага камітэта для давання прававой ацэнкі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 кастрычніка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/796/27892
Текущая дата: 27.12.2024