46% беларусаў дабіраюцца да працы каля гадзіны, траціна — 20—30 хвілін. Такія вынікі даследавання, праведзенага сярод 620 чалавек цэнтрам "HeadHunter Беларусь" праекта РАБОТА.TUT.BY.
Сустракаюцца і выпадкі, калі на дарогу патрабуецца каля дзвюх гадзін (3%), хаця ёсць і тыя, каму патрабуецца менш за 15 хвілін (15%).
У ходзе даследавання высветлілася, што 70% рэспандэнтаў лічаць затрачаны час на дарогу да працы аптымальным. Прычым толькі траціна апытаных надаюць вялікае значэнне месцаразмяшчэнню кампаніі і спецыяльна выбіраюць месца працы бліжэй да дому.
Пры гэтым большасць згодна з меркаваннем, што праца побач з домам мае шэраг пераваг: застаецца больш часу на сябе і асабістыя справы, няма неабходнасці штурхацца ў грамадскім транспарце ў гадзіну пік, можна больш паспяваць і нават абедаць дома.
Таксама большасць беларусаў упэўнена, што недахопаў у блізкім размяшчэнні кампаніі да дому няма.
Акрамя таго, 13,7% рэспандэнтаў прызнаюцца ў тым, што пастаянна спазняюцца.
У асноўным беларусаў не палохае час на дарогу. Чацвёра з пяці рэспандэнтаў з задавальненнем прынялі б прапанову аб высокааплачванай і цікавай працы, нават калі б шлях да яе ў дастаткова шмат часу. Праўда, 13,6% арандавалі б або набывалі кватэру паблізу.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 верасня 2014
Мінск, 28 верасня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/799/27641
Текущая дата: 26.12.2024