Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 29 лістапада 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 32 дні.

Якія падзеі адбыліся 29 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 29 лістапада

У 1812 годзе падчас пераправы праз Бярэзіну ў ходзе адступлення Напалеон I Банапарт, не чакаючы войск і абозаў, якія адсталі, загадаў спаліць масты.
У 1982 годзе адбылася прэм’ера фільма "Людзі на балоце".

Хто нарадзіўся 29 лістапада

1908 год: Яўген Красоўскі, беларускі мастак.
1951 год: Аляксандр Гвоздзікаў, беларускі скульптар.
1952 год: Радзівон Бас, беларускі прадзюсер і рэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся рускі мастак і архітэктар Аляксандр Брулоў і ірландскі пісьменнік Клайв Стэйплз Льюіс.

29 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з 12 апосталаў, евангеліста Левія Матфея. У народзе 29 лістапада вядома як Матвееў дзень.

Існавала прыслоўе: "На Мацея зіма пацее". Гэта значыць, што зімовае надвор`е пакуль што не ўсталявалася, ідзе то дождж, то снег, добрага снежнага шляху на дарогах яшчэ няма. Звычайна ў гэты дзень сыра і цёпла. Чым цяплей 29 лістапада, тым халадней будзе ўзімку.

На Мацея таксама часта дзьмуць моцныя вятры. Яны прадракаюць доўгую зіму з завеямі і глыбокім снегам.

Sputnik, 29 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/8/76043
Текущая дата: 29.12.2024