Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі павялічаны квоты на вытворчасць фруктова-ягадных і марачных він



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада, спасылаючыся на пастанову Савета Міністраў ад 29 жніўня нумар 852.

У Беларусі павялічаны квоты на вытворчасць натуральных фруктова-ягадных, а таксама пладовых мацаваных марачных він палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі.

Дакументам уносяцца змяненні і дапаўненні ў пастанову Савета Міністраў ад 24 снежня 2013 года нумар 1123, якой устаноўлены квоты на вытворчасць у 2014 годзе алкагольнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, сродкаў дэзынфекцыі, антысептычных лекавых і ветэрынарных сродкаў, што адносяцца да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, прызначаных для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Так, квота на вытворчасць фруктова-ягадных натуральных він павялічана з 293 тыс. да 433 тыс. дэкалітраў, а на вытворчасць пладовых мацаваных марачных він палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі - з 15,464 млн да 15,604 млн дэкалітраў.

У той жа час вытворчасць савецкага шампанскага і іншых пеністых він, згодна з пастановай, павінна скараціцца з 2,150 млн да 1,7 млн дэкалітраў.

Фруктовага дыстыляту ў Беларусі будзе выраблена на 1 тыс. дэкалітраў больш (не 20 тыс., а 21 тыс.). Акрамя таго, пастановай устаноўлены квоты на вытворчасць у 2014 годзе віннага вінаграднага кулера (35 тыс. дэкалітраў), моцных спіртных напіткаў (3 тыс. дэкалітраў), збожжавага дыстыляту (2 тыс. дэкалітраў).

Пастанова ад 29 жніўня нумар 852 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

2 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/800/27442
Текущая дата: 26.12.2024