Белорусский портал в Казахстане

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб Слуцкага сыраробнага камбіната



Салігорскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю праведзеная праверка ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", падчас якой устаноўленыя шэраг парушэнняў дзейнага заканадаўства.

Як паведамляецца на сайце УУС Мінаблвыканкама, службовымі асобамі ААТ не забяспечанае выкананне актаў заканадаўства, якія рэгулююць знешнеэканамічную дзейнасць, не выкарыстаныя ў поўнай меры паўнамоцтвы па ахове эканамічных інтарэсаў прадпрыемства і яго філіялаў, прынятыя да выканання новыя дагаворныя ўмовы па адгрузцы прадукцыі прадаўцом без уліку наяўнасці нявыкананых умоў з боку пакупніка, што прывяло да ўзнікнення пратэрмінаванай дэбіторскай завінавачанасці больш як на 60 млн. расійскіх рублёў.

Акрамя таго, у органы дзяржаўнай статыстыкі камбінатам была пададзеная форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, якая змяшчае скажоныя звесткі пра наяўнасць указанай пратэрмінаванай завінавачанасці.

Устаноўлена таксама, што службовыя асобы прадпрыемства, маючы пастаянны попыт на вырабленую прадукцыю і магчымасць рэалізоўваць яе па рынкавых цэнах у гандлёвыя сеткі розных суб`ектаў гаспадарання, стварылі спрыяльныя ўмовы для іншай камерцыйнай арганізацыі шляхам давання ёй скідак і перадачы часткі пастаянных пакупнікоў. Так, з мая 2013 года па студзень 2014 года пры ўмове рэалізацыі прадукцыі наўпрост пакупнікам таварыства атрымала б дадатковую выручку больш як 1,7 млрд. рублёў.

Паводле вынікаў праверкі ў дачыненні да асобных службовых асоб ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/801/26726
Текущая дата: 20.11.2024