Такую думку выказала намеснік міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч у час круглага стала "Інтэрнэт-гандаль у Беларусі: устарэлыя стэрэатыпы і нявырашаныя праблемы" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
Гаворачы аб перспектывах развіцця рынку інтэрнэт-гандлю, намеснік міністра адзначыла: "У інтэрнэт-гандлі будзе актыўна развівацца сэрвіс паслуг. Напрыклад, кур`ерская дастаўка. Гэту паслугу трэба аддзяліць ад гандлю, каб былі прафесійныя службы, якія дакладна адказваюць за тэрміны дастаўкі".
Ірына Наркевіч падкрэсліла, што Міністэрства гандлю як рэгулятар зацікаўлена, каб інтэрнэт-гандаль развіваўся не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. У тым ліку гэтаму будзе садзейнічаць з`яўленне прафесійнай кур`ерскай службы.
Апошнім часам рэгіянальны інтэрнэт-гандаль стаў актыўна развівацца. На 1 студзеня 2013 года доля зарэгістраваных у сталіцы інтэрнэт-магазінаў складала 74,8 працэнта, а на гэты час яна знізілася да 69,7 працэнта. Пры гэтым у Магілёўскай вобласці колькасць інтэрнэт-магазінаў павялічылася на 2,1 працэнта, у Віцебскай - на 3,6 працэнта, у Брэсцкай - на 4,9 працэнта, у Гомельскай - на 3,7 працэнта, а ў Мінскай вобласці - на 11,9 працэнта.
"Раней лічылася, што інтэрнэт-гандаль працуе толькі ў сталіцы. А сёння кожная кампанія, якая сябе паважае, няважна, дзе яна зарэгістравана, павінна мець магчымасць дастаўкі тавару ў любую кропку краіны, а магчыма, і за яе межы, - адзначыў кіраўнік, заснавальнік анлайн-гіпермаркета 21vek.by Сяргей Вайніловіч. - Напрыклад, у нашай кампаніі больш як палавіна пакупак робіцца за межамі горада Мінска".
Паводле слоў бізнесмена, дзякуючы пранікненню інтэрнэту ў рэгіёны расце доля пакупнікоў старэйшага ўзросту. Такія спажыўцы маюць больш патрабавальны падыход, а значыць, прымушаюць галіну развівацца. "Калі моладзь прываблівае магчымасць сэканоміць, купіць тавар па больш выгаднай цане, то людзі сярэдняга і старэйшага ўзросту цэняць камфорт і прастату набыцця тавару", - раслумачыў Сяргей Вайніловіч.
19 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/802/27214
Текущая дата: 26.12.2024